Сёлета закрыюць 114 школ, у якіх было мала вучняў
Гэта найперш школы ў сельскай мясцовасці.
Іх існаванне "з'яўляецца адной з важных праблем у сістэме адукацыі", заявіў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарына. Паводле яго слоў, яшчэ 96 школ будзе рэарганізавана.
За пяць апошніх гадоў у краіне было закрыта 450 школ.
Як інфармуе БелаПАН, агулам ў Беларусі дзейнічае 3 тысячы 433 школы, у тым ліку пачатковых — 198, базавых — 527, сярэдніх — 2 тысячы 450, гімназій — 216, ліцэяў — 26, кадэцкіх вучэльняў — 8, гімназій-каледжаў — 5.
Фота — bymedia.net