Сёння спаўняецца год з часу тэракту ў мінскім метро

У розных гарадах краіны пройдуць акцыі памяці. У Слуцку адбудзецца грамадска-культурная акцыя "Зберагчы Беларусь для будучыні", прысвечаная трагічным старонкам найноўшай гісторыі Беларусі. У Мінску ля уваходу на станцыю метро “Кастрычніцкая” адкрыюць помнік ахвярам тэракту, а ў храме Усіх святых запланаваны мітынг-рэквіем.

Нагадаем, што выбух у сталічным метро прагрымеў 11 красавіка 2011 году. Праз два дні былі арыштаваныя падазраваныя у яго арганізацыі — ураджэнцы Віцебска Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. У канцы лістапада 2011-га суд прызнаў іх віну і прыгаварыў да смяротнага пакарання. 15 сакавіка сёлета яны былі расстраляныя.

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі