БАТЭ пасля перамогі над "Шахцёрам" стаў лідарам чэмпіянату краіны
Матчам у Барысаве распачаўся 7 тур першынства краіны ў вышэйшай лізе.
БАТЭ выйграў на сваім полі ў салігорцаў з лікам 1:0. Адзіны гол на 35-й хвіліне забіў Дзмітрый Мазалеўскі. У барысаўчан цяпер 15 ачкоў пасля 6 матчаў. У "Шахцёра" засталося 12, але ўжо пасля 7 матчаў.
Іншыя матчы тура пройдуць у нядзелю. У іх сустрэнуцца: "Брэст" — "Тарпеда-БелАЗ", "Белшына" — "Нафтан", "Нёман" — "Дынама" (Мінск), "Мінск" — "Гомель".
Фота — bymedia.net