Сёння ўначы будзе да 8 градусаў марозу

17 кастрычніка ноччу і раніцай у асобных раёнах — туман. Вецер паўднёва-заходні ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4 — плюс 1 градус.

Днём будзе 4–9 градусаў цяпла. У начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры тэмпература панізіцца да мінус 5 -8 градусаў.

Папярэджанне аб неспрыяльных умовах надвор’я Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў па рэгіёнах краіны. Халоднае надвор’е захаваецца і 18 кастрычніка, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі