Сербская паліцыя рыхтуецца да пратэстаў супраць выдачы Младзіча
Ультранацыяналісты ўжо абяцалі зладзіць мітынг у падтрымку былога камандуючага сіламі баснійскіх сербаў.
Пакуль плануецца мірная акцыя ў Бялградзе, аднак у 2008 годзе аналагічны мітынг у сувязі з арыштам экс-лідэра баснійскіх сербаў Радавана Караджыча выліўся ў масавыя беспарадкі, паведамляе ВВС.
Генерал Ратка Младзіч заклікае сваіх прыхільнікаў да спакою. Яму пагражае экстрадыцыя ў Гаагу і судовы працэс паводле абвінавачанняў у ваенных злачынствах і генацыдзе. Галоўнае абвінавачанне тычыцца забойства 7500 мужчын і хлопчыкаў з абшчыны баснійскіх мусульман у Срэбраніцы ў 1995 годзе.
Аднак у Сербіі па-ранейшаму нямала людзей, якія лічаць Младзіча героем.