Севярын Квяткоўскі: Пасля хлапка людзі аўтаматычна прыселі
Журналіст падыходзіў да экскалатару ў метро, калі адбыўся выбух.
Аповед у жывым эфіры Еўрарадыё журналіста і літаратара Севярына Квяткоўскага:
"Я зайшоў у метро з боку універсаму "Цэнтральны" і аккурат ішоў у адной плыні людзей уніз. А другая плынь ішла са станцыі "Купалаўская" таксама ўніз. І калі я падыходзіў да экскалатару, дзесьці за метр ад яго адбылося тое, што мне спачатку падалося хлапком. Людзі аўтаматычна прыселі, потым пачалі вяртацца. Адразу вельмі моцны дым. Людзі пабеглі назад — з лёгкай панікай. Хтосьці на станцыю метро "Купалаўская". Я выйшаў, я думаў, што гэта хуліганскі выбрык кшталту дымавой шашкі. Я вярнуўся, каб зняць на смартфон. Такі журналісцкі рэфлекс. І я пабачыў, як выносяць параненую ў нагу жанчыну. Я зразумеў, што справа сур'ёзная. Пасля пабачыў параненых у рукі".
Еўрарадыё: Ці была такая паніка, як пры цісканіне на "Нямізе" ў 1999-м?
Квяткоўскі: "Пры мне панікі ніякай не было. Усе пачулі моцны хлапок, але, пэўна, не ўсе людзі зразумелі, што гэта. Не было ўздрыгвання, не было закладання вушэй. Паваліў моцны дым, усё было ў дыме. Гэта быў канец рабочага дня, і там былі тры плыні людзей".