Сікорскі і Клінтан абмеркавалі Беларусь
Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Вашынгтоне абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі.
Па словах Сікорскага, якія перадае Радыё "Свабода", Польшча і ЗША выпрацавалі планы больш шчыльнага супрацоўніцтва ў справе маніторынгу развіцця падзей у Беларусі.
Нагадаем, што калі адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам цяплелі, Польшча была адным з ініцыятараў дыялогу з афіцыйным Мінскам. Пасля разгону мірнай акцыі 19 снежня 2010 года Варшава стала найбольш актыўным у Еўропе лабістам узмацнення міжнародных санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі.