Скандальнае відэа. Старшыня ўчастковай камісіі кажа, што яўка склала 28,6%
Ролік знялі назіральнікі ад БХД на выбарчым участку №594 мінскай Усходняй выбарчай акругі №107. Яўка, зафіксаваная ў выніковым пратаколе, "вырасла" да 50,9%.
Пачынаючы ад 1:14 на відэа запісана, як старшыня ўчастковай камісіі кажа, што за ўвесь час галасавання (датэрмінова, на даму і ў дзень выбараў) на ўчастку прагаласавала 317 чалавек. Гэта 28,6% ад 1109 зарэгістраваных выбаршчыкаў (пры выдадзеных 1150 бюлетэнях). Крыху раней старшыня камісіі кладзе на стол стос з больш чым 800 (па яго словах) нескарыстаных бюлетэняў.