Скаргу Валянціна Стэфановіча на падаткавікоў не задаволілі
Такое рашэнне прыняў Партызанскі суд сталіцы. Праваабаронца плануе абскарджваць гэтае рашэнне.
Нагадаем, што Стэфановіч абскарджваў вынесены яму падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна штраф за нявыплату падаткаў.
Як паведамляе Радыё "Свабода", суддзя не задаволіла два хадайніцтвы праваабаронцы. Спярша праваабаронца прасіў адкласці разгляд, бо раней скардзіўся на суддзю Валчкову. Па яго словах, суддзя дапусціла парушэнні пры першым паседжанні разгляду гэтай скаргі. Пасля адхілення хадайніцтва Стэфановіч абвясціў адвод суддзі, але яна і гэта адхіліла.