Следства не хоча паведамляць навіны пра віцебскі выбух
Ужо другі тыдзень грамадскасць застаецца без інфармацыі пра выбух каля абласнога ўпраўлення КДБ у Віцебску.
У каментары інтэрнэт-газеце "Салідарнасць" прэс-сакратар Следчана камітэта Павел Траулька паведаміў, што следства працягваецца і адпрацоўвае некалькі версій. У інтарэсах следства, кажа ён, пакуль нельга абнародаваць падрабязнасці расследавання.
Нагадаем, выбух самаробнага прыстасавання ў Віцебску адбыўся ўвечары 11 лістапада. Па справе былі апытаныя больш за 60 чалавек. КДБ спярша паведамляла пра трох затрыманых па справе, але апошні падазраваны быў адпушчаны яшчэ 15 лістапада.