Споўнілася 75 год славутаму спартсмену Аляксандру Мядзведзю
Трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе адзначае свой юбілей 16 верасня.
Апроч перамогаў на алімпіядах, Аляксандр Мядзведзь сем разоў станавіўся чэмпіёнам свету і чатыры разы — чэмпіёнам Еўропы. У 1961-1970 гг ажно дзевяць разоў выйграваў першынствы Савецкага Саюза.
Пасля завяршэння спартовай кар’еры тытулаваны спартовец перайшоў на трэнерскую працу і стаў дацэнтам у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (цяпер БДУІР). Ён дагэтуль працуе тут на кафедры фізічнага выхавання.
Пасля распаду СССР Аляксандр Мядзведзь стаў віцэ-старшынём НАК Беларусі і трэнерам алімпійскай зборнай краіны па вольнай барацьбе. У 2001 годзе яго прызналі найлепшым беларускім спартсменам ХХ стагоддзя. У 2004 годзе шматразовы чэмпіён нёс сцяг Беларусі на адкрыцці Алімпійскіх гульняў у Афінах.