Стан хакеіста Аляксандра Галімава стабілізаваўся

Паводле Рускай службы навінаў, ён нармальна перанёс палёт. Яго стан цяпер цяжкі і медыкі кажуць, што рабіць прагнозы рана. У яго апёкі 90% цела, апёкі дыхальных шляхоў, збітае лёгкае і нырка.

Другі выжылы ў авіякатастрофе, чалец экіпажу самалёта Аляксандр Сізоў, дастаўлены ў НДІ Скліфасоўскага. Ён атрымаў апёкі 15% цела, пералом сцягна і траўму галавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі