Стан Хосні Мубарака стабільна цяжкі

Паколькі стан яго здароўя пагоршыўся, міністэрства ўнутраных справаў Егіпту разглядае пытанне аб пераводзе асуджанага палітыка ў ваенны шпіталь па-за турмой, паведамляюць інфармагенцтвы.

10 чэрвеня зранку Мубарака наведалі яго жонка Сюзан, дзве яго нявесткі і старэйшы сын Аля. Малодшы сын Гамаль ужо некалькі дзён таму быў пераведзены з камеры папярэдняга заключэння ў турэмны стацыянар Торы, каб увесь час знаходзіцца побач з бацькам.

Медыцынская камісія, якая абследавала былога прэзідэнта, прыйшла да высновы, што ў яго ў любы момант можа здарыцца інсульт.

Хосні Мубарак асуджаны на пажыццёвае зняволенне па справе аб расстрэле мірных дэманстрантаў у часе рэвалюцыйных падзеяў вясны 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі