Старшыня Нацбанка: “Валюты дастаткова”
24 верасня падчас сустрэчы з Лукашэнкам Надзея Ермакова канстатавала рост попыта на валюту і негатыўныя чаканні беларусаў.
Тым не менш, старшыня Нацыянальнага банка захоўвае аптымістычны погляд на рэчы:
“Выбары прайшлі, і нейкіх сур’ёзных зменаў мы не бачым. Так што сітуацыя з “дэвальвацыйнымі” і “інфляцыйнымі” чаканнямі насельніцтва стабілізуецца”, ― цытуе Надзею Ермакову інфармагенцтва БелаПАН.
Фота: "БелГазета".