Супрацаўніцтва з Мінскам нямецкія сілавікі каардынавалі з кіраўніцтвам ЕС

Гэтай праверкай дэпутаты займаліся цягам апошніх тыдняў. Прадстаўнік федэральнага МУС у якасці галоўных крытэраў для міжнародных праектаў нямецкай паліцыі назваў барацьбу з крымінальнай злачыннасцю, а таксама падтрымку будаўніцтва нашай краінай прававой дзяржавы.

Як перадае Радыё "Свабода", было адзначана, што ад 2005 года, калі ў Беларусі з'явіліся перспектывы развіцця дзяржавы ў прававым рэчышчы, пачалося больш інтэнсіўнае супрацоўніцтва з Мінскам. Ад 2008 па 2011 год, паводле МУС Германіі, беларускім сілавікам была аказаная дапамога на суму 175 000 еўра. Гэтыя грошы пайшлі на адукацыю і рыштунак.

Як падкрэсліў прадстаўнік федэральнага Міністэрства ўнутраных спраў, такія дзеянні Берліна не маглі не каардынавацца з кіраўніцтвам ЕС. Акрамя Германіі з Беларуссю актыўна супрацоўнічалі і іншыя краіны Еўрасаюзу.

Супрацоўніцтва нямецкай паліцыі з беларускай міліцыяй скончылася пасля жорсткага разгону акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. А памежныя ведамствы працягвалі супрацу даўжэй — да 2012 году.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі