Сваякі затрыманага невядомымі брэсцкага актывіста не могуць яго знайсці

Пра гэта распавяла жонка Віталя Жанна Коўш. Паводле яе словаў, пасля неаднаразовых безвыніковых тэлефанаванняў дзяжурны РАУС Брэсцкага раёна паведаміў маці Віталя Каўша, што яе сын знаходзіцца ў СІЗА горада Брэста. Калі бацькі і жонка туды прыехалі, дзяжурны ізалятара сказаў, што Віталя там няма.

Сваякі Віталя Каўша напісалі скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ва Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама і па-ранейшаму спрабуюць даведацца, хто яго затрымаў і дзе ён знаходзіцца.

Нагадаем, у суботу Віталя Каўша затрымалі ў вёсцы пад Брэстам пяцёра мужчын у спартовых касцюмах. Яны накінуліся на актывіста моладзевага руху, павалілі на зямлю і збілі нагамі. Адбывалася гэта на вачах жонкі і малога сына. Са словаў Жанны Коўш, невядомыя не назваліся, пасадзілі яе мужа ў белыя “Жыгулі” і з’ехалі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі