Сяргей Карніленка забіў першы гол за "Крылы Саветаў" (відэа)
Новы клуб беларускага форварда перамог на сваім полі "Томь" — 2:0.
Пасля гэтага поспеху "Крылы Саветаў" сыйшлі з апошняга, 16-га месца, на 15 радок у турнірнай табліцы расійскай Прэм'ер-лігі. Адзначым таксама, што беларускі галкіпер Сяргей Верамко ў гэтым матчы захаваў свае вароты ў недатыкальнасці.