Сяргей Каваленка запатрабаваў памяняць у судзе сімволіку
Таксама падсудны актывіст КХП-БНФ хадайнічаў, каб да яго звярталіся па-беларуску.
Суд адмовіў у абодвух хадайніцтвах: маўляў, у зале вісіць дзяржаўная сімволіка, а каб Каваленка ўсё разумеў, побач з ім ёсць перакладчык.
"Жывую трансляцыю" з залы суда вядзе афіцыйная газета Віцебшчыны "Віцебскі рабочы". Дарэчы, незалежных журналістаў у суд міліцыянты не пусцілі, спаслаўшыся на рашэнне суда.