Сярод пацярпелых ад выбухаў у Днепрапятроўску беларусаў няма
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў беларускай амбасадзе ва Украіне.
“Мы звязваліся з Днепрапятроўскам. Там было 4 выбухі. 26 пацярпелых, сярод іх беларусаў няма”.
Нагадаем, 27 красавіка ў цэнтры Днепрапятроўска адбылася серыя выбухаў. З інтэрвалам у некалькі хвілінаў бомбы ўзарваліся на трамвайным прыпынку, ля чыгуначнага вакзала і недалёка ад гарадскога парка.
Прэзідэнт Віктар Януковіч назваў выбухі выклікам для краіны і запатрабаваў знайсці тэрарыстаў цягам 8 дзён ― да 4 траўня. Тым часам украінскія медыі паведамілі пра затрыманне першых падазраваных у арганізацыі выбухаў. Аднак сілавікі гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі.
Фота: РБК.