Цяжарная наркаманка абакрала некалькі мінскіх крам
28-гадовая жанчына, якая стаіць на ўліку за спажыванне наркотыкаў з 2006 года, хадзіла на свой промысел у крамы ў Серабранцы.
У першы раз зламысніца здолела вынесці ажно 14 пакункаў зубной пасты на суму больш як 400 тысяч рублёў. Другім разам злодзейка зацікавілася парфумерыяй і скрала такіх тавараў на 420 тысяч. Але яе затрымала ахова гандлёвага цэнтру.
Усяго на рахунку гэтай жанчыны 46 дробных і 2 вялікіх крадзяжы. Аднак паколькі яна на шостым месяцы цяжарнасці, яе не затрымлівалі, а адпусцілі пад абавязанне яўкі. Але пры гэтым зламысніцы пагражае да 4 год турмы, перадае сайт ГУУС Мінгарвыканкаму.