Туск і Абама дамовіліся пра супрацу ў "беларускім пытанні"

"Мы дамовіліся, што прыкладзем настолькі моцны ціск на Беларусь, наколькі можам. Каб ўлада краіны змяніла сваю палітыку. Гэта пытанне агульнае для ЗША і Польшчы, і Злучаныя Штаты будуць дзейнічаць па гэтым пытанні разам з іншымі еўрапейскімі краінамі. І Польшча знаходзіцца ў адмысловым становішчы, каб мець магчымасць разгледзець гэтае пытанне больш інтэнсіўна ", — сказаў Абама на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы.

Туск заявіў, што польскія і амерыканскія погляды на пытанне аб Беларусі "на сто адсоткаў" супадаюць: "Для такой дыктатуры , якую ўяўляе сёння Лукашэнка ў Беларусі, няма будучыні".

Прэм'ер-міністр запэўніў, што ЗША і Польшча будуць шукаць "такі спосаб паводзін для міжнароднай грамадскасці, каб народ Беларусі не плаціў занадта высокую цану і занадта доўга". Гаворачы пра Анджэя Пачобута, Туск сказаў, што і Камароўскі, і ён сам паведамілі Абаме пра "польскую праблему ў гэтым пытанні". Абама прызнаў, што ведае пра справу Пачобута.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі