У Баранавічах актывіста асудзяць за ўлёткі “Народнага сходу”

Па словах затрыманага, раніцай 29 верасня да яго на працу на завод аўтаматычных ліній прыйшоў міліцыянер і прапанаваў прайсці з ім у пастарунак. Прычынай затрымання сталі паказанні сведкаў. Быццам бы Віктар Цяпін 23 і 27 верасня раздаваў на прахадной свайго завода лістоўкі пра “Народны сход”.

У пастарунку на Віктара Цяпіна склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КААП “Парушэнне парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання” і адпусцілі. Суд над грамадскім актывістам прызначаны на 9:15 6 кастрычніка.

Сам Віктар Цяпін лічыць сваё затрыманне незаконным, бо правядзенне сходу не падпадае пад закон аб масавых мерапрыемствах, і думае давесці гэта суду, паведамляе “Інтэкс-прэс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі