У Баранавічах прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі (фота)
Маладыя людзі трымалі ў руках партрэты палітзняволеных.
Удзельнікі сабраліся а 19-й гадзіне на прыступках кінатэатра “Кастрычнік”. Яны некалькі разоў гучна выгукнулі “Свабоду!” і папляскалі ў далоні.
Акцыя працягвалася каля 10 хвілін. Абышлося без затрыманняў, паведамляе “Інтэкс-прэс”.