У Беларусі не выконваецца план будаўніцтва жылля
За восем месяцаў сёлета ў краіне яго ўведзена ў эксплуатацыю крыху больш за 3 мільёны квадратных метраў, а гэта толькі 42,3% ад гадавога плана.
Скарачэнне аб’ёмаў будаўніцтва адзначаецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, найгоршыя справы ў Віцебскай вобласці, дзе з гадавым заданнем за студзень-жнівень справіліся толькі на 34%, перадае БелаПАН.