У беларускай мовы з’явіўся смак кавуна і суніц (фота)
Сацыяльная рэклама на мінскіх білбордах гэтакім чынам вырашыла папулярызаваць мову тытульнай нацыі.
Першы білборд з вялікай выявай кавуна з серыі “Смак беларускай мовы” з’явіўся на вуліцы Багдановіча. Фотаздымак ягады на белым фоне суправаджаецца подпісам “кавун” і перакладам на рускую мову.
Пры дапамозе гэтай рэкламы мяркуецца папулярызаваць беларускую мову, а таксама паказаць яе хараство і чароўнасць, піша “Наша Ніва”.
Кіраўніцтва прадпрыемства “Белзнешрэклама”, якое і стварыла рэкламу, абяцае таксама патлумачыць мінчукам і гасцям сталіцы, што такое “шыпшына”, “агрэст”, “журавіны” і “суніцы”.