У Брэсце на рынку прадаюцца папругі з… кастэтам замест спражкі

Зробленая яна кітайскім вытворцам. Прынамсі, так кажа прадавачка. Цэтліка або кляйма  на папрузе няма. Са словаў жанчыны, асабліва папулярныя папругі з кастэтамі  сярод байкераў і “сілавікоў з унутранай патрэбы”. З выгляду гэта футбольныя фанаты або скінхэды.

Кастэт — гэта металічная тоўстая пласціна з выступамі  і адтулінамі для пальцаў, якой нават пры слабым удары можна нанесці вялікія калецтвы. Заадно пласціна засцерагае  ад траўмы далонь таго, хто б’е.

У міліцыі патлумачылі, што кастэты прадаваць нельга, “таму што гэта халодная зброя”.  Але калі кастэт гэта спражка для папругі, то “справа ўскладняецца”.

Дарэчы, спражка-кастэт надзвычай лёгка адлучаецца ад скуранога паска. Дастаткова адвесці два драцяныя вусікі — і ён ужо на тваіх пальцах!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі