У Брэсце выпускаюць газету для выпівохаў (фота)
Распаўсюджваецца "Чарка і шварка" бясплатна ў барах гораду.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", аўтарства спецыялізаванай газета належыць рэкламнаму аддзелу Брэсцкага лікёра-гарэлачнага завода БЕЛАЛКА. У выданні ў жартаўлівай форме распавядаецца, чаму піць не толькі прыемна, але і выгодна.
Прыводзяцца як і шмат показак на алкагольную тэматыку, так і "карысных" парадаў. Напрыклад, дзе і як знайсці грошы на выпіўку, калі тыя раптоўна заканчваюцца.