Затрымалі актывістаў кампаніі за байкот выбараў

Зміцер Шурхай (аргкамітэт БХД) і Уладзімір Катрыч (АГП) затрыманыя ў мікрараёне Усход у Брэсце падчас агітацыі за байкот выбараў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэта Сяргей Вакуленка. Таксама стала вядома, што затрыманая Паліна Шарэнда-Панасюк, якая раздавала ўлёткі за байкот выбараў.

У Мінску тым часам затрымалі актывіста кампаніі "Гавары праўду" Аляксея Мікульчыка. У яго былі пры сабе ўлёткі за байкот выбараў.

Фота з архіву bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі