У Брэсце “зоркай выбараў” стала прыбіральшчыца (відэа)

Аўтар кліпа Аляксей Коўтун, назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта, распавёў Еўрарадыё:

Коўтун: "Я прыйшоў у сярэднюю школу № 37. Цікавіла колькасць тых, хто прагаласаваў у гэты дзень. Перапісаў вынікі на ўчастку №47 па Брэсцкай-Пагранічнай акрузе. Там два ўчасткі, вырашыў узяць гэтыя звесткі і на суседнім. Камісія затрымалася з вывешваннем пратакола. Калі перапісваў, было 10 хвілін на восьмую. Участак 47 ужо зачынілі. Звярнуў увагу, што да дзвярэй падыйшла прыбіральшчыца, сваім ключом адчыніла дзверы, пачала прыбіраць. Я зняў гэта на відэа".

Атрымліваецца, што зусім пабочны чалавек можа ўвайсці ў пакой са скрынкай для папярэдняга галасавання і рабіць там, што захоча, кажа назіральнік.

Між тым у акруговай камісіі заяўляюць, што пасля заканчэння галасавання нават міліцыя не мае права знаходзіцца ў гэтым памяшканні. На гэтай падставе было адмоўлена тым дэмакратычным актывістам, хто заявіў жаданне ўначы ахоўваць скрыню для датэрміновага галасавання, засведчыў назіральнік.

--> --> -->

--> --> -->

--> --> -->

--> --> -->

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі