У Брэст зачасцілі замежныя амбасадары
2 верасня Брэст з нагоды 20-годдзя незалежнасці Ўкраіны наведаў новы амбасадар Украіны ў Беларусі Уладзімір Ціханаў.
Гэта яго першы візіт у рэгіёны з дня ўручэння даверчых грамат.
5 верасня чакаюць кітайскага амбасадара Лу Гуй Чэна. Улады Брэстчыны маюць абмеркаваць з дыпламатам рэгіянальнае супрацоўніцтва з правінцыяй Хубэй Кітайскай Народнай Рэспублікі, паведамілі ў прэсавай службе Брэсцкага аблвыканкама.