У Брэсце падчас пажару ледзь не ўзарваліся балоны з прапанам

Да месца здарэння выехалі 5 пажарных аўтацыстэрнаў і аўталесвіцы, паведамляе tomin.by. Да прыбыцця выратавальнікаў стала зразумела, што спатрэбіцца дапамога: агонь цалкам ахапіў склад, у якім палалі папера і кардон. Таму дыспетчары накіравалі яшчэ 7 пажарных разлікаў.

Падчас тушэння высветлілася, што ў складзе знаходзілася 11 часткова запоўненых прапанам 50-літровых балонаў. Яны маглі ў любую хвіліну падарвацца, што прывяло б да трагічных наступстваў. Але выратавальнікі здолелі своечасова вынесці балоны са складу.

Прычына пажару пакуль высвятляецца. Шкода, паводле папярэдніх дадзеных, складае каля 100 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі