У Брэсце прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага

“Мэта нашай акцыі была распавесці людзям пра тое, што адбываецца з Алесем Бяляцкім, які з 4 жніўня знаходзіцца пад арыштам. Мы салідарныя з ім, бо ён пазбаўлены свабоды па сфальсіфікаваным абвінавачанні. Раздалі некалькі соцень улётак. Міліцыі не ўдалося нас затрымаць, хоць маем звесткі, што хацелі. Будзем і надалей выходзіць на вуліцы горада са свежай інфармацыяй”, — паведаміў дэмакратычны актывіст Юрый Жыдовіч.

У акцыі ўзялі ўдзел некалькі чалавек. Яна доўжылася каля паўгадзіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі