У Брэсце з мабільнай брыгады збег узброены салдат
Пра дэзерціра парталу "Віртуальны Брэст" паведаміла прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Салдат 38-й мабільнай брыгады (хлопец 1991 года нараджэння) сыйшоў з размяшчэння часткі каля 8.00 1 верасня. Ён меў пры сабе аўтамат Калашнікава і 4 ражкі патронаў. Відавочцы кажуць, што прыкладна а 18.00 ён быў заўважаны ў Пінску. У дадзены момант гэтая інфармацыя правяраецца.
На дарогах Брэсцкага, Кобрынскага, Драгічынскага і Пінскага раёнаў арганізаваныя групы, якія правяраюць аўтамабілі. Мабілізаваныя значныя сілы для вызначэння месцазнаходжання ўцекача.