У Бярозе пачалі будаваць дэкарацыі для фільма пра вайну
Тут пройдуць здымкі стужкі “Паляванне на гаўляйтара” пра забойства Вільгельма фон Кубэ.
Дзеля гэтага ўзвядуць дэкарацыі Мінска часоў апошняй вайны, піша абласная газета “Народная трыбуна”. Самі здымкі будуць праходзіць у бярозаўскім Картэзіянскім кляштары. Дарэчы, яшчэ адна здымачная пляцоўка гэтага фільма будзе ў Бабруйску.
Летась ужо будавалі і зносілі драўляныя дэкарацыі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Там расіяне здымалі фільм пад назовам “Брэсцкая крэпасць” і дзеля здымак узвялі мост цераз Мухавец і муляжную Холмскую браму побач з сапраўднай.