У Чэрвені і Смілавічах ствараюць дружыны з малалетніх правапарушальнікаў
Міліцыя хоча даверыць ім ахову парадку на дыскатэках.
Мяркуецца, што такія дружыны з'явяцца ў Чэрвеньскім будаўнічым, Смілавіцкіх сельскагаспадарчым ліцэі і аграрным каледжы. Як піша газета "Рэспубліка", правапарушальнікаў прыцягваюць для падтрымання парадку, каб "заняць іх нечым карысным".