У Дэпартаменце выканання пакаранняў указ пра памілаванне яшчэ не бачылі

Па яго словах, якія перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, сёння ўказ павінен паступіуць у Міністэрства ўнутраных спраў, а адтуль прыдзе ў Дэпартамент. Барсукоў абяцае выканаць яго ў самыя кароткія тэрміны. Па яго словах, вызвалення вязняў варта чакаць заўтра-паслязаўтра.


Начальнік Дэпартамента заявіў, што ён не ведае прозвішчы памілаваных. Нагадаем, указам кіраўніка краіны памілаваныя 9 палітвязняў. Правабаронцы паведамілі, што ў іх ліку Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Андрэй Пратасеня. Верагодна, сярод памілаваных таксама Уладзімір Лобан і Аляксандр Класкоўскі. Афіцыйна імёны памілаваных не паведамляюцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі