У Гомелі адчынілася лыжная траса (фотарэпартаж)
Яна знаходзіцца за ракой Сож, і ўжо зараз даволі шмат ахвочых там пакатацца.
Лыжная траса праходзіць скрозь невялікі лес, яе працягласць — каля 2.5 км, з невялікімі горкамі.
Раней гэты лес быў недагледжаны і занядбаны, і нарэшце, спецыяльна для пабудовы гэтай трасы яшчэ ўлетку пачалася высечка дрэваў, расчыстка тэрыторыі. Акрамя гэтага, там з'явілася штучнае асвятленне.
Ля ўвахода на пешаходны мост праз Сож вісіць аб'ява аб пракаце лыжнага абсталявання, сам пункт праката знаходзіцца ў 15 хвілінах хадзьбы ад моста. Пакатацца на новай трасе можна бясплатна, ліхтары працуюць да 22-й гадзіны.
Лыжнікі вельмі ўдзячныя гарадскім уладам за такі падарунак. Праўда, некаторыя з іх заўважылі, што было б няблага, калі б з'явіліся яшчэ і камеры захоўвання для рэчаў.