У Гомелі адкрылася выстава аўтэнтычных нацыянальных строяў (фота)

Месцам яе правядзення была абраная выставачная зала галоўнага корпуса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Нагодай гэтаму сталася тое, што асноўным ініцыятарам імпрэзы выступіў студэнт 5-га курса Пятро Цалка. Ён навучаецца на кафедры беларускай культуры філалагічнага факультэта. І як сказаў сам Пятро, усё тое, што ён робіць, яму не проста неабыякава, а без гэтага ён не ўяўляе свайго жыцця.

На выставе прадстаўлены  традыцыйныя строі жыхароў Гомельшчыны з фондаў Гомельскага палаца-паркавага ансамблю і Веткаўскага краязнаўчага музея. Таксама наведнікі экспазіцыі змогуць пабачыць прадметы сялянскага побыту з фондаў фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Вандроўнік” і фотаздымкі Гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі “Талака”. Дарэчы, яе ўдзельнікі пад час адкрыцця выставы праспявалі для публікі некалькі нацыянальных песень і патанчылі пад дуду.

Выстава працягнецца да 16 верасня і наведаць яе можа кожны ахвотны: уваход бясплатны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі