У Гомелі прайшоў майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў (фота)

Мерапрыемства ішло ў філіяле Веткаўскага музея цягам гадзіны і завітаць на яго бясплатна маглі ўсе ахвочыя.

Пры дапамозе каляровай тканіны, іголкі і нітак талакоўцы прадэманстравалі, як рабілі лялькі-абярэгі продкі беларусаў. Да прыкладу, з наведвальнікамі майстар-класа было вырашана зрабіць ляльку пад назвай "Багацька". Гэтая лялька адна з найбольш шанаваных. Яна забяспечвала нябеднае жыццё і прыбытак у хаце, пагатоў, што гэта істотна апошнім часам.

У падарунак кожны з наведвальнікаў майстар-класа атрымаў кружэлку пад назвай “Калядніца” — дыск з аўтэнтычнымі каляднымі песнямі Палесся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі