У Гомелі створана моладзевая ініцыятыва "Адраджэнне"
Сёння ў абласным офісе Руху "За Свабоду" прайшоў устаноўчы сход моладзевай арганізацыі "Адраджэнне".
Ініцыятыву заснавалі 12 маладых актывістаў, большасць якіх раней у грамадскай дзейнасці не ўдзельнічалі.
Падчас сходу былі прыняты Статут і лагатып арганізацыі, а таксама абрана кіраўніцтва. Старшынём стаў Галоўнін Сяргей, Сяргей Іванчыкаў абраны намеснікам старшыні. Была абрана Рада арганізацыі, у якую ўвайшоў актывіст Раман Тумар.
Як было адзначана, новая арганізацыя плануе займацца шырокім спектрам пытанняў моладзевай палітыкі, культуры, вольнага часу. Пачынаць мяркуецца з асветніцкіх семінараў і дыскусійных ініцыятыў. У гэтым кірунку "Адраджэнне" плануе супрацоўнічаць з моладзевым клубам "Цывілізацыя", паведамляе "Сильные новости".