У Гомелі цукар выдавалі па 2 кг на чалавека і пад наглядам міліцыі

У гомельскіх крамах падвышаны попыт на цукар-пясок, які 28 траўня падаражэе c цяперашніх 3,6 тысяч да 5 тысяч рублёў за кілаграм. Сёння пакупнікі аднаго з гомельскіх гіпермаркетаў стоўпіліся з каляскамі ў аддзела, дзе павінен быць цукар, і патрабавалі ў адміністрацыі прадаць ім гэты тавар. 

Нарэшце вывезлі каляску з цукрам, пафасаваным па 2 кг, каляску суправаджаў прадстаўнік адміністрацыі крамы і міліцыянер. Пакупнікі рынуліся хапаць двухкілаграмовыя пакеты, але прадавец выдавала толькі па 2 кг у рукі, тлумачачы, што "больш на касе ўсё адно не праб'юць". Міліцыянер сачыў за парадкам, паведамляе БелаПАН. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі