У Гродна 17-гадовы хлопец праваліўся ў вентыляцыйную шахту

МНС выклікалі жыхары адной з кватэр на 11-м паверсе. Яны пачулі крыкі аб дапамозе. Ратавальнікам прыйшлося выпілаваць кавалак сцяны на кухні, каб дастаць маладога чалавека з шахты. Хлопец атрымаў шматлікія ўдары і драпіны, але ўцэлым яго стан ацэньваюць як стабільны.

Каб трапіць на дах 14-павярховага дома пацярпелы разам з сябрам загнуў спецыяльную агароджу. Матывы, якія заахвоцілі двух хлопцаў распачаць вылазку на тэхнічны паверх, пакуль высвятляюцца, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі