У Гродне пачалі пераследаваць аўтараў кнігі "Гродназнаўства"

Як паведамляе Радыё "Свабода", прычынай стала тое, што кніга выдадзеная не дзяржаўным выдавецтвам, а надрукаваная ў Польшчы і выдадзеная ў серыі "Гарадзенская бібліятэка". Гэтую серыю выпускае недзяржаўнае Таварыства беларускай школы.

Паведамляецца, быццам гісторыкаў папракаюць у тым, што кніга заканчваецца на 90-х гадах і няма параграфа пра сучаснасць. Таксама правяральшчыкаў цікавіць, чаму беларускія выкладчыкі дазволілі сабе выдаваць свае працы за мяжой.

Самі гісторыкі каментаваць сітуацыю для СМІ адмаўляюцца, бо ўсім пагражае страта працы.

Кнігу-падручнік "Гродназнаўства" напісалі вядомыя мясцовыя гісторыкі і краязнаўцы. У 38 параграфах выкладаецца тысячагадовая гісторыя гораду. Аўтары — Алесь Госцеў, Аляксандр Дабрыян, Віталь Карнялюк, Святлана Марозава, Андрэй Чарнякевіч, Вячаслаў Швед.

Фота — arche.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі