У Гродне пенсіянер загінуў, спускаючыся з вакна на прасцінах

Як выявілася, нябожчык нядаўна атрымаў пенсію і жонка вырашыла абмежаваць яго перамяшчэнні, каб грошы не пайшлі на спіртное. Жанчына замкнула мужа ў кватэры, а сама паехала да сваякоў.

Аднак спакуса была занадта вялікай. Пенсіянер звязаў некалькі прасцінаў і навалку і палез уніз, аднак не ўтрымаўся. Мужчына моцна ўдарыўся галавой аб зямлю і загінуў на месцы, апавядае пра гэты няшчасны выпадак БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі