У кастрычніку Беларусь наведае чарговая місія МВФ
Гэта адбудзецца прыкладна 5-17 кастрычніка.
Міжнародны валютны фонд плануе ў кастрычніку накіраваць чарговую місію ў Беларусь для працягу кансультацый з уладамі па пытаннях эканамічнай палітыкі. Пра гэта падчас тэлефоннага брыфінгу для журналістаў у Вашынгтоне паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс.
Паводле яго слоў, тэрміны працы місіі арыенціровачна прызначаныя на 5–17 кастрычніка. Эксперты фонду прааналізуюць апошнія падзеі ў эканоміцы Беларусі і “дадуць некаторыя дадатковыя парады”, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што ў аўторак МВФ распаўсюдзіў заяву, у якой фактычна адмовіў Беларусі ў прадастаўленні крэдыту.