У КДБ пачалі выклікаць відавочцаў падзеяў выбуху

"Думаю, што гэта правільна. Бо я мог нешта бачыць ці ведаць. А паколькі вядзецца следства, то лічу лагічным дапытаць усіх, хто там быў", — распавеў Еўрарадыё Максім.

Увечары 11 красавіка юнак быў ля плошчы Незалежнасці. Калі пабачыў, што да станцыі метро "Кастрычніцкая" едуць хуткія і пажарныя машыны, адразу пабег туды. З месца падзеяў ён асвятляў сітуацыю ў Твітэры.

Следчага КДБ цікавіла, што юнак бачыў каля метро, а таксама якім чынам можна супрацьстаяць чуткам, якія распаўсюджваюцца праз сацыяльныя сеткі. Максім прапанаваў стварыць агульны Твітэр па гэтай справе, куды можна даваць афіцыйную інфармацыю. Следчы прыняў гэта да ўвагі.

Фота: http://svobodaslova.by/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі