У Кішынёве пройдзе нефармальная сустрэча "Усходняга партнёрства"
Нефармальны дыялог на ўзроўні кіраўнікоў МЗС адбудзецца 5 чэрвеня.
У мерапрыемстве прыме ўдзел кіраўніцтва Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай службы замежных дзеянняў. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намесніца міністра замежных справаў Алена Купчына, інфармуе БЕЛТА.
Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя са станам і перспектывамі супрацоўніцтва краін-партнёраў і Еўрапейскага саюза па праграме "Усходняе партнёрства". Чакаецца, што на дыскусіі выступіць прадстаўніца беларускай дэлегацыі.
Фота — ЕРА