У крамах прадаюць далікатэсы за месячны заробак дворніка (фота)
Так, у адной з мінскіх крамаў можна знайсці лобстара, які каштуе амаль 600 тысяч.
Кілаграм тыгравых крэветак у панцыры каштуе 250 тысяч, філе тунца — 260 тысяч, стэйк фарэлі каштуе 141 тысячу за кілаграм. Гэта вынікае з фотарэпартажа, змешчанага на сайце UDF.by.
Несумненна карысныя для чалавечага арганізму марскія далікатэсы робяцца недаступнымі не толькі для дворнікаў, але і для прадстаўнікоў некаторых іншых малапрыбытковых прафесій. Напрыклад, для выхавацеляў дзіцячых садкоў, які зарабляюць у сярэднім 600-700 тысяч.