У крызіс угоншчыкі пераключыліся з аўто на коней?
У Клімавічах скралі каня разам з возам.
Злодзеямі выявіліся мясцовыя жыхары — 47 і 62 гадоў. Конь з возам належаў пенсіянерцы з вёскі Гірэевічы, паведамляе магілёўская міліцыя.
На затрыманых пачалі крымінальную справу. Ім пагражае да чатырох год турмы.