У Магілёве збіраюць подпісы за адмену аплаты за праезд для студэнтаў

Ініцыяваў акцыю актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксей Паўлоўскі.

Паўлоўскі: “Пасля таго, як я прачытаў у СМІ пра тое, што толькі мінскія тудэнты не мусяць аплочваць праезд, я падумаў: чаму такая несправядлівасць? Чаму студэнты з іншых гарадоў мусяць праезд аплочваць? Здаецца, адзін і той жа ж бюджэт, тая самая катэгорыя грамадзян, а законы нейкія розныя. Я выйшаў на вуліцы Магілёва і за дзве гадзіны сабраў каля ста подпісаў супраць такога рашэння. Агулам планую сабраць дзве тысячы подпісаў. З такой ініцыятывай у рэгіёнах я выйшаў першым.”

Па словах Аляксея Паўлоўскага, мінакі ахвотна падпісваюцца пад яго прапановамі. Гэтыя подпісы ён плануе даслаць у Мінгарвыканкам, Мінаблвыканкам і ў абласны Савет дэпутатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі